#Беларусь. На чыім баку Бог| Кожны з нас. | #Костёл и политика| #проповедь #ксёндз |#права_человека

Не кожны, хто кажа, што з ім Бог, сам ёсць з Богам і Бог з ім. Доказам таму ёсць вопыт нацысцкай Германіі. Gott mit uns, гэта славутае выслоўе  выкарыстоўвалася яе ідэалогіяй. Але вядома, міравая супольнасць дала ацэнку фашызму ў Нюрнбэргу і ў ім нічога Божага, як і чалавечага не было заўважана. Фашызм быў асуджаны, а яго прыхільнікі што прыкрываліся Богам – пакараныя. Тое, што чалавек апускаючыся на само дно зла, імкнецца схавацца за Богам, не ёсць нічым новым. Такі хворы падыход да рэчаіснасці ў гісторыі вядомы, да таго ж некаторыя спрабавалі не тое што прыкрывацца Богам, але больш за тое, называлі сябе багамі, апраўдваючы тыранію. Можна ўзгадаць хоць бы і Рымскіх імператараў і ім падобных самадураў. Хапала і такіх, якія нават менаваліся Месіямі, толькі дзеля таго каб падкрэсліць сваю выключнасць. У Іерусаліме ў псіхіятрычнай бальніцы ёсць цэлае аддзяленне прадназначанае для лячэння хворых з свядомасцю месіяў. Усе “гот-міт-унсаўцы“ і хворыя з дыягназам “месія” непазбежна знаходзяць сваё месца
Back to Top