Linkin Park - Numb COVER на беларускай мове (Здранцвеў)

#linkinpark #numb #кавер #беларускаямова #cover #belarus #мова Падтрымаць гэты канал можна тут: Думаю кожны хоць калісьці ў жыцці чуў гэты спеў, а напэўна пачатковы сэмпл. Linkin Park - Numb гэта безумоўна легендарны твор! На момант маёй публікацыі YouTube налічвае больш за 2 міліёны праглядаў кліпу NUMB. Гэта адзін з самых папулярных рок утвораў. І самае галоўнае, што існуе шмат розных кавероў на YouTube на гэты спеў, на розных мовах і ня воднага на беларускай мове! Мне вельмі прыемна, што мой кавер Numb будзе першым на гэтай платформе. Я вельмі стараўся, каб кавер атрымаўся, таму падтрымайце мяне калі ласка! Мне здаецца, што гэта не толькі падтрымка каналу ці мяне, але перадусім спроба захаваць ці нават адрадзіць беларускамоўную культуру. Пішыце што думаеце пра гэта ў каментарах. Стаўце падабайкі і дзяліцеся з іншымі. Пішыце якія гурты ці канкрэтныя спевы хацелі бы пачуць на беларускай мове! Numb (з англ. — «Здранцвелы»), сінгл другога студыйнага альбому Meteora 2003 году гурту Linkin Park. Спеў апынуўся ў лідэрах чарту Billboard Alternative Songs на працягу 6 тыдняў у 2003 годзе и 6 тыдняў ў 2004 годзе, дзякуючы чаму стаў адзіным у гісторыі хітом, які станавіўся найлепшым на працягу двух гадоў. 1 верасня 2003 году з’явіўся відеакліп на сінгл, рэжысёрам якого стаў Джо Хан, дыджэй гурту. Вечны супакой для Чэстара Пераклад: Я стаміўся хавацца ў цяні Губляючы веру губляю сябе я Я не ведаю, што хочаш ты? Руйнуеш у сэрцы маім адказы (Ногі ў пастках, я трапляю ў пасткі я) Кожны крок што раблю, набліжае маю віну (Ногі ў пастках, я трапляю ў пасткі я) Я здранцвеў, нікога са мной няма Я стаміўся так, але веру я Мае мары вочы майго жыцця Не згубіць сябе сутнасці мая Ты не бачыш як душыш мяне Губляеш кантроль над сваім панаваннем Твае мары памылка твая Руйнуецца мэта твайго існавання (Ногі ў пастках, я трапляю ў пасткі я) Кожны крок што раблю, набліжае маю віну (Ногі ў пастках, я трапляю ў пасткі я) Так каштоўную я зруйнаваў хвіліну Я здранцвеў, нікога са мной няма Я стаміўся так, але веру я Мае мары вочы майго жыцця Не згубіць сябе сутнасці мая Не магу Я згубіць сваю душу Не магу Зруйнаваць надзею, жыць інакш чым ты я хачу Я здранцвеў, нікога са мной няма Я стаміўся так, але веру я Мае мары вочы майго жыцця Не згубіць сябе сутнасці мая Я здранцвеў, нікога са мной няма Я стаміўся хавацца ў цяні Я здранцвеў, нікога са мной няма Я стаміўся хавацца ў цяні. Instagram TikTok @antsinhush
Back to Top