Анлайн-лекцыя “Ноч кажаноў - 2020“

Чаму ў кажаноў такія вялікія вушы? Як звязаныя кажаны і тэкіла? Дзе спяць беларускія “бэтмэны”? Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні? Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19? Што рабіць на спатканні з кажаном? Ці п’юць кажаны кроў? Пытанняў пра кажаноў шмат - і нарэшце ты пачуеш на іх адказы ў нашай анлайн-лекцыі “Ноч кажаноў“! Лектары: Сурэн Газаран (Германія, EUROBATS); Алена Гадлеўская (Украіна, Інстытут заалогіі імя Шмальгаўзэна); Аляксей Шпак (Беларусь, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах). Глядзі лекцыю, стаў лайк, падпісвайся на канал, а калі засталіся пытанні - задавай у каментарах! ;-) P.S. Калі не маеш часу глядзець доўгую лекцыю, зірні 10-хвілінны фільм пра кажаноў “Цені начнога неба“ #кажаны #рукокрылые #летучиемыши
Back to Top