Пагранічны кантроль Актуальны мікрафон

Начальнік атрада пагранічнага кантролю «Мінск» Мікалай Валаводаў і начальнік аддзела атрада Дзяніс Сысоеў – госці праграмы «Актуальны мікрафон». Як правільна перасякаць мяжу Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»? Ці вернецца на радзіму беларус без пашпарта або з сапсаваным дакументам? Як дзейнічаць замежніку, якi страцiў пашпарт, і дзе атрымаць пасведчанне аб вяртанні? Як зменіцца працэдура пагранічнага кантролю з увядзеннем біяметрычных пашпартоў? На што ўплывае адсутнасць свабодных старонак у пашпарце?.. Вядучыя Вольга Сямашка і Дзмітрый Рубашны даведаліся ад гасцей таямніцу «чорнага чамаданчыка».
Back to Top