Цікавая гісторыя: Скіткоўскі абраз Божай Маці

У канцы ХІХ ст. у Гомельскім павеце Магілёўскай губерні налічвалася 70 праваслаўных храмаў, у тым ліку 12 каменных, 56 драўляных і 2 манастырскіх. Фотаздымак аднаго з храмаў удалося выявіць на старонках дарэвалюцыйнага выдання «Скитковская Икона Божіей Матери» (выдадзена ў г. Вільні ў друкарні «Русскій Починъ»), малюнкі для якога былі прадстаўлены вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам і археологам Ісакам Сербавым. У 1910-1913 гадах Сербаў як сябра Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў Беларусь. На падставе гэтага можна меркаваць, што фотаздымак Скіткоўскай царквы Раства Багародзіцы быў зроблены ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. Наш сайт• Telegram • TikTok • @tvrgomel Мы в социальных сетях: VK • Instagram • • Facebook • При любом использова
Back to Top