Дзень Волі 2024 — БНР106. Святочная трансляцыя.

Вашыя каментары вы можаце пакідаць ананімна па спасылцы: У нас з вамі свята! 25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы ў гэты дзень упершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам! Каманда БНР100 запрашае адзначыць Дзень Волі ў фармаце анлайн-свята. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым. Для вас праспяваюць: 🤍 J:МОРС, ❤️ Naviband, 🤍 Šuma, ❤️ Nochy, 🤍 Dzieciuki, ❤️ Volski. Таксама ў эфіры запланаваныя абмеркаванні з удзелам экспертак і экспертаў – на тэму гісторыі і культуры Беларусі, нашай сучаснасці і будучыні. А весці гэтае мерапрыемства будуць Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі.
Back to Top